У Беластоку ўзнагародзілі лепшых вучняў пачатковых школ



У Беластоку прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў ваяводскіх прадметных конкурсаў.

Сярод вучняў школ, у якіх вывучаецца беларуская мова, Мацей Сіроцкі са школы св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку стаў лаўрэатам аж трох прадметных конкурсаў.

– Я перамог у конкурсах па матэматыцы, інфарматыцы і гісторыі. Раней быў лаўрэатам па матэматыцы.

Сёлета ў прадметным конкурсе па беларускай мове было 9 лаўрэатаў і 12 фіналістаў.

У тым ліку пяць лаўрэатаў з Бельскай Тройкі, кажа настаўніца беларускай мовы Валянціна Бабулевіч:

– Калі конкурс цяжэйшы, то, вядома, і працы настаўніка з вучнямі вымагае значна больш. І ў гэтым годзе, сапраўды, былі яны даволі складаныя. Шмат трэба было папрацаваць па літаратуры, граматыцы, культуры. Але гэта дае большую радасць, я лічу. Калі нешта вымагае больш працы, то і дае больш радасці.

Удзел у конкурсах з’яўляецца адным з паказчыкаў узроўню навучання. Лаўрэаты ды фіналісты конкурсаў маюць шанец паступіць у лепшыя сярэднія школы. Прадметныя конкурсы ладзяцца Ваяводскай кураторыяй асветы.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток