У Беластоку ўзнагародзілі пераможцаў беларускай дыктоўкі



Агучаныя прозвішчы пераможцаў беларускай дыктоўкі. 21 лютага ўжо сёмы раз запар прайшла беларуская дыктоўка, прымеркаваная да Дня роднай мовы.

Сёння (07.03) у Праваслаўнай школе імя св.св. Кірыла і Мяфодзія прайшло ўрачыстае падвядзенне вынікаў:

– Першае месца ў катэгорыі малодшых вучняў атрымаў Мікола Абрамюк.

– Мне спадабалася. Вельмі цешуся. Пакажу свайму брату, бацькам. І бабулі, і дзядулі, і другой бабулі.

Рэдактар “Зоркі” Ганна Кандрацюк-Свярубская:

– Тое, што вы пішаце дыктоўку, ёсць вельмі пазітыўным прыкладам у іншых школах. Калі я спатыкаюся з дзецьмі ў Гайнаўцы, у Бельску ці ў Новым Корніне, яны ўсе здзіўляюцца, што тут так любяць граматыку.

– У гэтым нашым Свяце роднай мовы не ідзе пра тое, каб атрымаць як мага больш узнагародаў, не пра тое, каб беспамылкова напісаць, але ўвогуле, самае важнае – каб гэтае свята рабіць.

Сказала ў час уручэння дыпломаў і ўзнагарод арганізатарка беларускай дыкоўкі Яанна Марко. Пераможцам у старэйшай групе ўдзельнікаў стаў вучань школы ў Нарве Уладзіслаў Кутузаў, які напісаў амаль беспамылкова.

Прозвішчы ўсіх пераможцаў і вылучаных вучняў:

Старэйшая група

1 месца – Уладзіслаў Кутузаў (Школа ў Нарве)

2 месца – Юстына Бакуменка (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

2 месца -Іван Карсунскі (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

3 месца – Вікторыя Пякарская Гімназія

3 месца – Алеся Буткевіч (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

Вылучэнні:

Марко Кутузаў (Нарва)

Аляксандра Паўлючук (Беласток)

Малодшая група:

1 Месца -Мікола Абрамюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

2 месца – Анна Іванюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

3 месца – Марыня Місеюк (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

Вылучэнні

Габрэля Крупіч (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

Марта Васькоўская (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

Аляксандра Кузьма (Праваслаўная школа ім св.св Кірыла і Мяфодзія ў Беластоку)

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя