У Беластоку абвесцілі прысуд дзяўчыне, якая збіла на аўтамабілі беларускага хлопчыка
Аварыя адбылася 17 студзеня 2023 года ў цэнтры гораду ўвечары ў складаных умовах надвор’я. Як паведамляе Радыё Беласток, суд прызнаў беластачанку прызнаў вінаватай у ненаўмысным парушэнні правілаў бяспекі дарожнага руху, у выніку чаго яна прычыніла цяжкія траўмы хлопчыку. За гэта суд прызначыў ёй 10 месяцаў пазбаўлення волі ўмоўна з адтэрміноўкай на 2 гады, а таксама на тры гады забараніў дзяўчыне кіраваць транспартнымі сродкамі і абавязаў выплаціць 5 тысяч злотых (1250 даляраў).

Нагадаем, што пасля аварыі шасцігадовага Мішу адвезлі ў рэанімацыю, дзе ўвялі ў штучную кому. Сямʼя сабрала на лячэнне краўндфандынгам 300 тысяч еўра. Аднак пасля высветлілася, што ў Мішы была карта паляка і яму магла быць аказаная бясплатна экстраная дапамога. Сямʼя частку грошай пералічыла на дабрачынны збор іншаму дзіцяці.
