У Беластоку выраблялі традыцыйных беларускіх павукоў да Калядаў
У беластоцкім хабе «Новая Зямля» прайшоў калядны майстар-клас па вырабе традыцыйных беларускіх павукоў з паперы.

Кажа вядоўца вечара, майстрыца Валерыя Шкода:
– Зараз у нас такі калядны майстар-клас, будзем рабіць упрыгожванні на ялінку, розных маленькіх павучкоў. Кожны чалавек бачыць па-свойму і аздабляе па-свойму. Па гісторыі – гэта сусвет, ён варочаецца, як увесь наш свет. Па традыцыі гэтая гісторыя з павуком звязаная з нараджэннем дзіцяці Езуса. І павук лічыцца такім ахоўным элементам для кожнай сям’і.
Удзельнікі каляднага майстар-класа ў хабе «Новая Зямля» змаглі вырабіць беларускіх традыцыйных павукоў з паперы для аздаблення ялінак, а таксама праслухалі міні-лекцыю пра павукоў у традыцыйным жыцці беларусаў цягам стагоддзяў.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:







Беларускае Радыё Рацыя
