У Беластоку – выстава твораў выпускнікоў мастацкага ліцэя з Супраслі



Двухасноўныя тканіны, абразы, мультфільмы, скульптуры ды жывапіс. Дыпломныя працы выпускнікоў мастацкага ліцэя ў Супраслі можна ад сённяшняга дня аглядаць у Беластоку. Сёлета ліцэй скончыла 40 маладых людзей.

Многія ў сваіх працах натхняліся беларускай культурай Падляшша. Маргарыта Боўтручук з Гайнаўкі выканала двухасноўную тканіну з традыцынымі беларускімі арнаментамі.

 – Я кіравалася маёй культурай, з якой я паходжу, маёй роднай культурай, каб выдаць гэтую беларускасць. Некаторыя ўзоры інспераваныя фларыстыкай. Тут ёсць ўзоры беларускіх тканін падляшскіх.

Выставу выпускнікоў Супральскага мастацкага ліцэя можна паглядзець у Музеі Альфонса Карнага ў Беластоку і працуе яна да 10 траўня.

На выставе можна таксама паглядзець іканастас для сляпых асобаў з выпуклымі іконамі святых, мультфільмы і карціны 12-ці праваслаўных вялікіх святаў па творчасці вядомага мастака Ежы Навасельскага.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя