У Беластоку выяўлена партыя нелегальнага алкаголю



Супрацоўнікі мытна-падатковай службы і беластоцкія паліцыянты, якія займаюцца барацьбой са эканамічнай злачыннасцю, правялі агляд аднаго са складскіх памяшканняў у Беластоку.

Падчас агляду складскога памяшкання, які належаў 45-гадоваму мужчыне, было выяўлена 326 паўлітровых бутэлек спірту 50% невядомага паходжання. Акрамя алкаголю на месцы былі выяўлены розныя віды этыкетак для маркіроўкі бутэлек з алкаголем.

У дачыненні да 45-гадовага мужчыны пачата справа. Мужчыну будуць судзіць за захоўванне кантрафактнага алкаголю. Яму пагражае высокі штраф.

podlaskie.kas.gov.pl