У Беластоку захоўваюць памяць пра конны трамвай
У Беластоку захоўваюць памяць пра конны трамвай, які хадзіў тут больш ста гадоў таму. Хоць гісторыя існавання беластоцкіх трамвайных ліній на коннай цязе налічвае ўсяго два дзясяткі гадоў, зараз на некаторых аўтобусных прыпынках, якія раней служылі трамвайнымі, пачалі размяшчаць інфармацыйныя стэнды пра іх гісторыю.
Пра гэта на адным з такіх прыпынкаў па вуліцы 11 лістапада распавёў радны горада Беласток – Марэк Тышкевіч:
– Нагадваю, што ў Беластоку ездзілі таксама трамваі. І гэты прыпынак на вуліцы 11 лістапада звязаны з той гісторыяй. Такіх прыпынкаў будзе 6. Гэты ёсць трэці. У траўні адкрыем чарговыя два.
Трамвайныя лініі на коннай цязе існавалі ў Беластоку ў 1895 – 1915 гадах. У міжваенны час вяліся размовы пра тое, каб пусціць па горадзе электрычны трамвай. Пра тое ж вялася размова і ў сярэдзіне 80-х гадоў. У 2019 годзе нават быў прадстаўлены праект трамвайнай сеткі Беластоку, але праект так і застаўся праектам з-за недахопу фінансавання.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя