У Беластоку запрацаваў з’езд Таварыства польскага мовазнаўства «Мова і мовы на памежжы»



У Беластоку адкрыўся 80-ы з’езд Таварыства польскага мовазнаўства, якое вядзе сваю гісторыю з 1925 года. Асноўная тэма сустрэчы – «Мова і мовы на памежжы».

Кажа арганізатар, прафесар і доктар філасофіі, Старшыня Таварыства польскага мовазнаўства Томаш Міка:

Вельмі цікавае пытанне пра мовы на памежжы, бо мы даследуем не толькі, што адбываецца сёння, але ад самага пачатку функцыявання розных моў. Як гэта было ў старапольскай мове, у польскай мове Сярэднявечча, калі Польшча была шматкультурнай краінай, і калі сустракаліся мовы – лаціна з польскай мовай, маем двухмоўныя тэксты, нямецкая з польскай мовай, чэшская з польскай мовай, а нават даходзіла да сітуацыі, калі тэксты былі запісаныя мяшанай мовай. І нават цяжка вызначыць, якая мова гаспадара, а якая мова прыйшла звонку.

Пра ўласны досвед даследавання Падляшша распавяла госця Канферэнцыі, прафесар Гданьскага ўніверсітэта Крысціна Шчэсняк:

Гэта датычыць не толькі праваслаўных могілак, але таксама і каталіцкіх. Бо тут прагучаў даклад, які датычыў антрапаніміі запісаў на могілках каталіцкіх і праваслаўных. Вельмі цікавая праца.

У сустрэчы бяруць удзел каля 70 даследчыкаў з усёй Польшчы, Літвы і ЗША. Удзельнікаў ад Рэспублікі Беларусі на канферэнцыі няма, хаця афіцыйныя запрашэнні былі накіраваныя ў адпаведныя інстытуцыі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя