У Беластоку затрымалі групоўку, якая вымантачвала субсідыі з бюджэту ЕЗ



Супрацоўнікі паліцыі з Цэнтральная следчага бюро і Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі ў Беластоку пад наглядам Падляшскага аддзелу Дэпартамента па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй затрымалі арганізаваную злачынную групу.

Яе членаў падазраюць у вымантачванні субсідый з бюджэту Еўрапейскага Звязу. Яны атрымлівалі грошы з Еўрапейскага фонду рэгіянальнага развіцця на падставе фальшывых дакументаў. Праект нібыта меў на мэце ўкараненне інавацыйных тэхналагічных ліній у галіне санітарна-гігіенічнай прамысловасці.

Паводле podlaskie.kas.gov.pl