У Беластоку затрымалі трох падазраваных у тэрарызме чачэнцаў (абноўлена)
Тры асобы абвінавачваюцца ў тэрарыстычнай дзейнасці. Следства вядзецца Апеляцыйнай пракуратурай Беластока супольна з ABW.
Тром асобам выстаўлены абвінавачанні ў зборы сродкаў, за якія павінны былі фінансавацца тэрарыстычныя злачынствы, кажа прэс-сакратар Апеляцыйнай пракуратуры ў Беластоку Януш Кардулскі.
Ён дадаў, што ў чацвер Акруговы суд у Беластоку, па просьбе пракуратуры, часова затрымаў падазроных асобаў на тры месяцы.
Гэтыя асобы два дні таму прыехалі ў Польшчу з адной краіны Еўразвяза. Займаліся зборам сродкаў для Ісламскай дзяржавы. Былі абвінавачаныя ў фінансаванні тэрарызму і прыналежнасці да групы тэрарыстычнага характару, паведаміў tvp.info адзін са следчых.
Падрабязнасці расследавання справы следчыя пакуль не раскрываюць. Вядома, аднак, што затрыманыя ў Ломжы мужчыны этнічныя чачэнцы. Яны павінны былі збіраць грошы на фінансаванне Ісламскай дзяржавы. За фінансаванне тэрарызму польскае заканадаўства прадугледжвае пакаранне пазбаўленнем волі тэрмінам да 12 гадоў.