У Беластоку затрыманыя грамадзяне Беларусі і Расеі па падазрэнні ў шпіянажы



У Беластоку затрыманыя грамадзяне Беларусі і Расеі.

Як паведамляе польская ваенная контрвыведка, яны былі шпіёнамі і збіралі інфармацыю пра армію Польшчы. Абодва мужчыны шмат гадоў жылі ў гэтай краіне, перадае TVP.

Гэта не першае затрыманне беларусаў па падазрэнні ў шпіянажы за месяц: у першай палове красавіка аналагічныя выпадкі здарыліся ў Латвіі і ў Польшчы.