У Беластоку завяршае працу арт-рэзідэнцыя “Дом творцаў”
Мастацкая рэзідэнцыя “Дом творцаў”, якая ладзіцца цяпер у Беластоку, завяршае сваю працу. 4-га жніўня адбудзецца выніковая выстава творцаў.
Працягвае кіраўнік арт-рэзідэнцыі “Дом творцаў” Сяржук Доўгушаў:
-Усяго было 15 дзён. У чым розніца гэтай рэзідэнцыі? Нават быў адзін чалавек, які быў на папярэдняй рэзідэнцыі мастацкай, ён сказаў – тут мы больш працавалі. Мы набылі ўсе патрэбныя матэрыялы. І мастакі малююць. Вельмі шмат з’яўляецца новых і карцін, і твораў. Мы вырашылі, што зараз мы не паспеем зрабіць выставу, але 4-га жніўня ў Беластоку адбудзецца вялікая выстава мастакоў гэтай мастацкай рэзідэнцыі „Дому творцаў” Беластока. Усіх запрашаем, гэта будзе падзея! Афіцыйная частка і музычная частка, таксама знаёмства з мастакамі і з той тварчасцю, якую стварылі падчас нашай рэзідэнцыі.
Частка прац, прадстаўленых на выставе, будуць прысвечаныя загінуламу палітвязню-перформеру Алесю Пушкіну.
Марына Савіцкая, Беларускае Радыё Рацыя