У Беластоку завяршыў працу Першы Міжнародны дзень беларускай адукакцыі



У Беластоку завяршыла працу вялікая канферэнцыя, прымеркаваная да Першага Міжнароднага дня беларускай адукацыі.

Форум быў прысвечаны тым праблемам, што паўсталі перад беларускай адукацыя для беларусаў з Беларусі, якія апынуліся па-за межамі краіны, і для этнічнай беларускай меньшасці. Іх выразна акрэсліў ў каментары нашаму радыё – дырэктар Гайнаўскага ліцэя з дадатковым вывучэннем беларускай мовы Ігар Лукашук:

Ёсць вялікія праблемы ў беларускай нацыянальнай меншасці, якія ўзніклі з вядомых прычынаў у гэтым годзе. А таксама і ў самой дыяспары, дзе ёсць і супольная праблема, і пытанне: чаму не можа быць так, што дзеці вучні з Беларусі не могуць удзельнічаць разам у супольных занятках беларускай мовы з прадстаўнікамі меншасці беларусаў з Беласточчыны? Гэта не зразумела ні для нас, беларусаў Беласточчыны, ні для беларусаў, якія былі вымушаны ўцякаць з Беларусі, якія з беларусамоўных сем’яў, якія выехалі з беларускай дзяржавы, якая беларуская толькі ў назве, дзе ўлада пераследуе беларускую мову, прыязджаюць сюды і надалей маюць нейкія перашкоды, каб мець свабодны доступ да беларускай, роднай мовы.

У працы канферэнцыі бралі актыўны ўдзел як прадстаўнікі беларускай адукацыі з Падляшша, так і з Вільні, Варшавы і іншых гарадоў кампактнага пражывання беларусаў.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя