У Беластоку завяршыўся другі сезон гарадскіх ровараў
Завяршаецца другі сезон беластоцкай сістэмы гарадскіх ровараў – BiKeR. 30 лістапада апоші раз перад зімовым перапынкам можна пракаціцца на адным з гарадскіх ровараў, якіх у Беластоку – 450. Сёлета ровары напракат бралі амаль паўмільёна разоў. Рэкорд усталяваў Барташ Раціборскі, які 900 разоў скарыстаўся гэтым зручным сродкам перамяшчэння:
– Я не езджу паўсюль. Я высвятляю, ці ёсць на трасе станцыя, і акурат паўсюль у мяне атрымліваецца даехаць дзе ёсць станцыя, і ўсялякія сустрэчы імкнуся прызначаць там, дзе ёсць станцыя. І ўсё больш пераконваюся, што ровар найлепшы сябар чалавека.
У Беластоку ёсць 45 роварных станцый і амаль 40 тысяч карыстальнікаў сістэмы BiKeR. Гарадскі ровар вернецца на беластоцкія роварныя сцежкі 1-га красавіка. У наступным годзе паўстане і новая станцыя па вуліцы Далістоўскай. У новым сезоне з’явяцца таксама 10 ровараў-тандэмаў.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя
Фота Васіля Кроквы