У Беластоку завяршыўся Еastern Fashion Week
Маладыя беларускія куцюр’е з Гародні занялі асаблівае месца сярод калег з Усходу і Польшчы. Іх працы – гэта больш мастацтва, чым мода. Беласток становіцца польскай сталіцай моды.
Кажа рэдактарка часопісу „Moda w Polsce” Лідзія Пшыбыльска:
– Беласток чароўны горад, я вельмі цешуся, што як раз у Беластоку адбываюцца такога кшталту паказы. Без сумневу гэта вялікая падзея для гораду, для падвышэння прэстыжу. Горад становіцца сталіцай моды, якая злучае нашых маладых куцюр’е з усходнім рынкам.
Арганізатарамі мерапрыемства былі дом культуры”Śródmieście” ды музей моды і тэкстылю „ІТE”.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота poranny.pl