У Беластоку збіраюць дапамогу ўкраінскім дзецям і беларускім ваярам ва Украіну



Беластоцкі хаб «Новая Зямля» і хаб „Сустрэча” ў Кіеве распачалі новую гуманітарную місію для прыфрантавых гарадоў Украіны напапярэдні Калядаў і Новага Года. Да 24-га снежня ў хаб у Беластоку можна прыносіць падарункі для дзяцей ва Украіне.

Падрабязнасці распавяла сузаснавальніца хабу Надзея Салаўёва:

– Гэта для ўкраінскіх дзяцей, не для беларускіх. Для ўкраінскіх дзяцей, якія жывуць ва Украіне, у якіх бацькі загінулі. Гэта, напэўна, зноў у Херсон павязуць. Запрашаем прыносіць ежу, якая доўга захоўваецца, слодычы. 25 снежня ўсё гэта павязуць у Кіеў, а з Кіева кіеўскі хаб «Сустрэча» павязе ў Херсон.

Таксама да 12-га снежня можна паспець здаць грашовыя сродкі для падтрымкі беларускіх ваяроў Другога Інтэрнацыянальнага Легіёна, якія змагаюцца ва Украіне супраць расейскіх захопнікаў. На фронце патрэбныя камплекты маскіроўкі, зімовая гума для машын, тэрмаадзенне, тэрмашкарпэткі, хімічныя грэлкі.

Дапамогу збіраюць у Беларускім хабе «Новая Зямля» па вуліцы Kard. Stefana Wyszyńskiego 6A, Białystok.

Час: Працоўныя дні ад 18.00 да 21.00, а таксама ў выходныя – з ранку да вечара.

Цалкам матэрыял:

Фота: аўтара, хаба і Беларускай дыяспары Беластока.

Беларускае Радыё Рацыя