У Беластоку згадалі падзеі 17 верасня 1939 года



Гэта быў нечаканы ўдар, які прыспешыў акупацыю Польшчы ў 1939 годзе. 17 верасня савецкія войскі увайшлі на тэрыторыю Польшчы. Ваенныя дзеянні былі вынікам ранейшага дагавору паміж фашысцкай Нямеччынай немцамі і Савецкім саюзам – вядомага як пакт Молатаваыбентропа. «Гэтая дата асаблівая важная для Цэнтральнай і Усходняй Еўропы і балтыйскіх дзяржаў,» – кажа Падляшскі ваявода Богдан Пашкоўскі, які ўскладваў сёння кветкі на вайсковых могілках у Беластоку:

Польскае войска адступала, спрабавала стварыць лініі абароны на лініі Віслы, на лініі Буга. Войска было яшчэ шмат і вайсковыя дзеянні пэўна разгортваліся б па-іншаму, калі б не наступства таго, што 17 верасня адбыўся напад СССР.

У польскай гісторыі дзень 17 верасня 1939 года называюць «нож у спіну». 17 верасня войскі Савецкага саюза увайшлі на тэрыторыю Польшчы, якая з 1 верасня абаранялася ад немцаў. Cавецкі напад парушаў таксама пакт аб неагрэсіі паміж Польшчай і СССР.

Радаслаў Дамброўскі, Беларускае Радыё Рацыя