У Беластоку знайшлі другую бомбу



Чарговай эвакуацыі жыхароў Беластока і гміны Супрасль не будзе. Знойдзены сёння снарад Другой сусветнай вайны ўжо абясшкоджаны. Гэтым разам знойдзеная бомба мела 50 кілаграмаў.

Фота: MN

У параўнанні з вывезенай у нядзелю, гэта на дзесяць разоў меншы аб’ект – кажа прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

– Можа ўзнікнуць пытанне, чаму бомба не была знойдзена раней. Таму што яна была пахаваная пад грудамі глебы.  І раскапала гэта толькі цяжкая тэхніка, якая працавала там сёння. Так і быў знойдзены гэты снарад.

Гэтым вечарам знойдзены снарад перавязуць на палігон у Ожышы на Мазурах.

* * * 

На месцы, з якога 9 ліпеня вывезлі паўтонную нямецкую бомбу з часоў Другой сусветнай вайны, знойдзена другая бомба, якая не разарвалася. 

На Цыялкоўскага знойдзена другая бомба, такая ж, як і папярэдняя.

На месца, дзе знаходзіцца паліцыя, выкліканы сапёры.

Інфармацыю пацвердзіў прэс-сакратар Ваяводскай камендатуры паліцыі Адам Рамановіч:

– Патруль паліцыі папярэдне пацвердзіў, што гэта праўдападобна авіябомба. Бомба была выкрыта прыватнымі сапёрамі, яны яе знайшлі і пацвердзілі, што гэта можа быць снарад з часоў Другой сусветнай вайны.

Больш інфармацыі з’явіцца пасля правядзення адмысловай прэс-канферэнцыі.

[Not a valid template]

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя

Фота Патрыцыя Роман