У Беластоку робяць імплант носа сабаку, які трапіў у пастку



21 сакавіка ў шпіталі для звяроў “Болілапка” ў Беластоку адбудзецца апэрацыя носа сабаку, які трапіў у пасткі.

Паранены сабака был знойдзены паоблізу Бельска-Падляшскага падчас Калядаў. Парыс, бо так называецца знайдун, дзякуючы прадпрыемству з гораду Лодзь атрымае імплант, што дапаможа яму свабодна дыхаць і нармальва жыць.

Параненым сабакам заапякавалася жыхарка Беластока Магдалена Смосарска:

– Вырашылі, што знойдзем сапраўдны імплант, які маюць людзі. Знайшлі фірму, якая робіць імпланты для людзей, напісалі ім мейл. Нават не спадзяваліся на адказ, думалі, што кошт за такі індывідуальны імплант будзе каласальны. Атрымалі адказ пазітыўны, кошт імпланту – злоты. Такім чынам маем імплант для аперацыі сабаку. 

Імплант падрыхтавала Індывідуальная Лабараторыя медыцынскіх імплантатаў, што працуе тэхніпарку ў горадзе Лодзь.

Прадпрыемства займаецца ствараннем чалавечых імплантаў, а дапамога Парысу зьяўляецца першай спробай вярнуць да здароўя сабаку.

Беларускае Радыё Рацыя