У Беластоку з’явілася новая мастацкая галерэя
У Беластоку з’явілася мастацкая Галерэя падляшскага аўкцыённага дома. Учора, 9 красавіка, адбылося яе адкрыццё ў будынку „Асторыя” на Рынку Касцюшкі.
Адзін з краўнікоў галерэі Януш Жабюк на адкрыцці распавёў дзеля чаго гэты праект паўстаў:
Думаю, што мы зрабілі чарговы крок у пераўтварэнне Беластока ў месца, дзе мастацтва мае сваё месца, дзе мастакі цэняцца і заўважаюцца. Дзякуючы спрыянню кіраўнікоў „Асторыі”, дзякуючы таму, што мы паразумеліся і сталі партнёрамі, можам выкарыстоўваць гэтае месца, каб прамаваць мастакоў і мастацтва, каб беластачане маглі бліжэй мець гэтае мастацтва.
Галерэя будзе працаваць чатыры дні на тыдзень – чацвер, пятніцу, суботу і нядзелю з 14-й гадзіны да 18-ай. У экспазіцыі галерэі прадстаўлены лепшыя мастакі Падляшша.
Беларускае Радыё Рацыя