У Беластоку з’явіцца кальцавая развязка ў гонар Бежанства



Адну з кальцавых развязкак на так званай Генеральскай трасе ў Беластоку назавуць у памяць Бежанства 1915 года.

Так вырашылі сябры Рады горада на апошняй сёлета сесіі. Аўтарам думкі каб увекавечыць беларускіх уцекачоў з тэрыторыяў беласточчыны быў радны ад Форума падляшскіх меншасцяў Славамір Назарук:

У нашым грамадстве засталася памяць пра гэтыя падзеі, якія моцна звязаныя з жыхарамі Беласточчыны, перш за ўсё з беларусамі, а таксама з украінцамі Холмшчыны і з палякамі з Падляшша, з Мазоўша з Ломжынскай зямлі. 

Бежанства — масавая прымусовая эвакуацыя пераважна праваслаўных жыхароў з заходніх губерніяў углыб Расейскай імперыі. З гарадзенскай губерні выехалі тады каля 800 тысяч чалавек.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя