У Беластоку з’явіцца кругласутачны гінекалагічны кабінет?
Актывісты падляшскага аддзялення партыі „Разам” перадалі прэзідэнту Беластока петыцыю з прапановай стварыць кругласутачны гінекалагічны кабінет.
Як кажа сябра партыі „Разам” Юстына Рэмбішэўска, бясплатны кругласутачны гінекалагічны кабінет быў бы запатрабаваны малазабяспечанымі асобамі:
– Такі кабінет быў бы адкрыты 24 гадзіны ў суткі 7 дзён на тыдзень. Пацыенткі маглі б разлічваць на прафесійную дапамогу, сярод іншага, у пытанні кантрацэпцыі, а таксама тэрміновай кантрацэпцыі, якая даступная ў Польшчы толькі пры наяўнасці рэцэпта.
У многіх гарадах Польшчы праходзяць пратэсты жанчын супраць узмацнення жорсткасці закона аб абортах. Паводле яго, нават няправільнае фармаванне плоду больш не будзе нагодай для дазволу на аборт.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя