У Беластоку з’явіцца нядзельная Школа беларускай традыцыі
Набор будзе абвешчаны бліжэйшым часам, распавядае валянтэр фонду «Беларусь 2020» Зміцер Косцін.
„Мы падумалі: бацькі маюць магчымасць на гэты момант неяк кантактаваць паміж сабою. Кантактаваць таксама з беларускай мовай, чуючы яе. Дзеці не ўсе вывучаюць беларускую мову, не з’яўляючыся грамадзянамі Польшчы, і не маюць такой магчымасці можна сказаць. І вырашалі, што хочам арганізаваць для дзетак такія сутрэчы – майстар-класы традыцыйных беларускіх рукадзелляў”.
Заняткі ў Школе беларускае традыцыі будуць праводзіцца ў супрацы з гайнаўскім фондам «Яны – гэта мы».
Беларускае Радыё Рацыя