У Беластоку з’явіцца вуліца маёра „Лупашкі”



У Беластоку з’явіцца вуліца маёра Арміі Краёвай Зыгмунта Шэндзеляжа „Лупашкі”. Сярод іншых, у яго служыў Рамуальд Райс „Буры”, які адказны за знішчэнне беларускіх вёсак.

Паводле некаторых гісторыкаў, „Лупашка” асабіста выдаў загад пра знішчэнне літоўскай вёскі Дубінкі ў чэрвені 1944 года, дзе загінула 27 чалавек, сярод якіх былі жанчыны і дзеці.

Асоба Зыгмунта Шэндзеляжа, асабліва сярод мясцовых беларусаў на Падляшшы, вельмі дыскусійная, кажа радны Беластока Стэфан Нікіцюк (Форум падляшскіх меншасцяў):

– У Патоцы нейкая памылка была, забілі кагосьці з „выклятых жаўнераў” – двух ці трох. Жаўнеры Лупашкі здзейснілі напад, спалілі вёску і забілі пяць нявінных чалавек.

За наданне вуліцы імя Зыгмунта Шэндзеляжа галасавалі радныя ад партыі „Права і справядлівасць”. Іншыя радныя ўстрымаліся ці галасавалі супраць.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя