У Беластоку з’явіўся мурал на чэсць паўстання ў гета



У Беластоку прайшло адкрыццё мурала, што з’явіўся на будынку школы пры вуліцы Жабяй 5. Выява пад тытулам «Надзея» інспіраваная старымі яўрэйскімі выцінанкамі. Сярод птушак і міноры можна прачытаць тэкст: Хай ужо надыдзе збаўленне. Менавіта тут восемдзесят гадоў таму ўспыхнула паўстанне ў мурах гета. Як падкрэсліў прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі, перамагаюць тыя, на чыім баку маральная рацыя:

— Тыя людзі, што ваявалі тут, загінулі, вучаць нас, што безнадзейнага змагання не існуе, нават калі тэарэтычна мы страцім у пэўны момант, папраўдзе, калі гэты маральны аргумент на нашым баку, мы проста пераможам, і давайце таксама мецьмем навуку на наступныя месяцы, мабыць, на наступныя гады, што калі справядлівасць і дабро на нашым баку, рана ці позна мы пераможам, і гэтыя гераічныя ваяры гета перамагаюць проста цяпер. Мы засуджаем тых, хто быў катамі, але мы помнім аб ахвярах — адным з вобразаў гэтай памяці ёсць гэты цудоўны мурал.

Ужо праз тыдзень у Беластоку адбудуцца галоўныя ўрачыстасці прымеркаваныя да 80-й гадавіны Паўстання ў Беластоцкім гета. Акрамя таго горад падрыхтаваў насычаную праграму культурных і гістарычных імпрэзаў, што будуць праходзіць да канца жніўня.

Беларускае Радыё Рацыя