У Беластоку з’явіўся Сквер Вольнай Беларусі
У Беластоку 15-га чэрвеня адкрыўся Сквер Вольнай Беларусі.
Ён знаходзіцца каля консульства Беларусі, на тратуары, працягласцю 33 крокі.
На думку гарадской рады Беластока, гэта жэст салідарнасці з беларускім народам у яго барацьбе за свабоду. Кажа старшыня Рады горада Беласток Лукаш Пракарым:
– Вуліцы не будзе. Роля самакіравання ў тым, каб чуць голас жыхароў. Жыхары праз суд давялі, што вуліцы з іншай назвай там не павінна быць. Таму перайменавана яе частка сімвалічная. Гэта добры спосаб, каб ушанаваць тых, хто змагаўся і змагаецца за незалежнасць Беларусі.
Адметна, што і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь адрэагавала на адкрыццё Сквера Вольнай Беларусі ў Беластоку. У твітары МЗС з’явіўся іранічны допіс са смайлікамі і тэкстам: „Незалежнасць, суверэнітэт, свабода — сапраўды візітныя карткі нашай краіны:) Прыемна, калі і суседзі гэта ўсведамляюць. Дзякуй, Польшча”.
Беларускае Радыё Рацыя