У беластоцкага аддзела Грамадзянскай платформы новы старшыня
Беластоцкі аддзел партыі Грамадзянская платформа мае новага старшыню. Ім стаў віцэмаршалак ваяводства Мацей Жыўна.
Яго папярэднік, дэпутат і старшыня парламенцкай камісііі замежных справаў Роберт Тышкевіч, адмовіўся ад выконвання абавязкаў. Новы кіраўнік Платформы ў горадзе мае падрыхтаваць партыю да самаўрадавых выбараў у 2018 годзе. Нават, калі кіруючая ў Польшчы партыя Закон і Справядлівасць паскорыць тэрмін выбараў і яны адбудуцца восенню, гарадскія структуры Платформы гатовыя, лічыць Мацей Жыўна:
– Сітуацыя складаная, і яе вырашэнне мусіць быць рэалізавана хутка і на месцы. Мы зараз маем вялікі людскі патэнцыял у Грамадзянскай платформе. І нават, калі б выбары праводзіліся восенню, мы будзем гатовыя да іх.
Мацей Жыўна быў падляшскім ваяводам з 2007 па 2014 год. 8 снежня 2014 года стаў віцэмаршалкам ваяводства, адказным між іншым за еўрапейскія фонды і культуру. Роберт Тышкевіч надалей будзе старшынём павятовых структураў Грамадзянскай платформы.
Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток