У беластоцкай галерэі адкрылася выстава „Вакацыйныя варыяцыі”



У беластоцкай мастацкай галерэі Marchand адкрылася выстава пад назвай „Вакацыйныя варыяцыі”. Нягледзячы на летні сезон адпачынкаў на адкрыццё сабралася шмат людзей.

На адкрыцці ўсіх прывітаў кіраўнік галерэі Януш Жабюк:

Важнай інфармацыяй з’яўляецца тое, што сярод працаў, якія мы тут прэзентуем, ёсць некалькі прац новых асобаў, якія мы ўводзім у асяроддзе, якое ствараем. Хоць і пачынаюцца вакацыі і ў людзей розныя планы, мы заўсёды чакаем на вас і ведаем, што разам з намі вы ствараеце гэтую галерэю. Вы даеце нам моц, каб мы ішлі далей. Мне вельмі прыемна, што вы ёсць і я вельмі ўдзячны, што дапамагаеце нам усё гэта ствараць.

Вакацыйная выстава ў галерэі Marchand будзе доўжыцца да канца жніўня. Новы мастацкі сезон у беластоцкіх мастакоў пачнецца ўжо ўвосень, акрамя новых выставаў плануецца правесці пленэр і чарговы аўкцыён.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя