У беластоцкай галерэі „Маршанд” чарговая перадаўкцыённая выстава



У беластоцкай галерэі „Маршанд” чарговая перадаўкцыённая выстава. Традыцыйна на ёй прадстаўляюць публіцы творы мастацтва, якія будуць выстаўлены на аўкцыён. Аўкцыён адбудзецца 1 чэрвеня.

Кажа кіраўнік „Маршанду” і „Падляшскага аўкцыённага дому” Януш Жабюк:

Мы ведаем пра ўсё большае зацікаўленне, штораз больш мастакоў, якія бачаць сэнс і хочуць удзельнічаць. Больш асобаў набывае, а яшчэ больш глядзіць і думае, што адбываецца, бо гэта новая з’ява. Гэта дзявяты аўкцыён, які мы арганізавалі. Гэта такі цыкл дробных крокаў, якія змяняюць свядомасць.

У галерэі „Маршанд” даўняя традыцыя ўдзельнічаць у дабрачынных акцыях. Гэтым разам на адкрыцці выставы чарговы раз было аб’яўлена пра новую акцыю дапамогі. Кажа актывіст дабрачыннага руху Міхал Гжыбэк:

– Сёння чарговая ўрачыстасць. Апрача вернісажу, прыбыў Філіп, які змагаецца за сваё здароўе. Ён нарадзіўся з карацейшай ножкай на 3,5 сантыметры. Нашы героі-мастакі ўжо ўручылі свае працы. Брава для нашых мастакоў.

Працы, якія мастакі перадалі ў фонд дапамогі, будуць выстаўлены на дабрачынныя аўкцыёны, а атрыманыя сродкі будуць перададзены бацькам хлопчыка, яны патрэбныя на шматлікія аперацыі.

Беларускае Радыё Рацыя