У беластоцкай «Краме беларускай сімволікі» не знікае попыт на бел-чырвона-белы сцяг
Практычна перад кожнай акцыяй, якія ладзіць у Беластоку мясцовая беларуская дыяспара, прыходзяць беларусы ў краму па сцягі, – кажа ўладальніца крамы Людміла Жданко:
– Перад акцыямі прыходзяць новыя людзі. Бо нашыя старыя, якія тут не адзін год жывуць, ужо ўсё гэта маюць. Тыя, хто ходзіць на акцыі даўно, прыходзяць да нас больш за нейкімі прэзэнтамі на святы, а за сцягамі, каб ісці на акцыю, прыходзяць новыя – іх адразу відаць.
„Крама беларускай сімволікі” месціцца ў цэнтры Беластока па вуліцы Bialowny, 4/lokal 2A. Па словах уладальніцы, гэта не толькі гандлёвая кропка, але таксама і месца сустрэч беларусаў.
Беларускае Радыё Рацыя