У беластоцкіх школах навучаецца 780 дзяцей бежанцаў з Украіны
З 2500 замежных школьнікаў у Беластоку 780 складаюць дзеці з Украіны, навучальны год якіх абарвала на радзіме расейскае ўварванне.
Для іх хутчэйшай адаптацыі ў Падляшскім ваяводстве створаныя 4 цэнтры падрыхтоўкі школьнікаў, два з якіх знаходзяцца ў Беластоку. Паведаміў намеснік прэзідэнта горада па справах адукацыі – Рафал Рудніцкі:
На думку педагогаў у Беластоку, украінскія школьнікі найхутчэй і эфектыўней адаптуюцца да польскай мовы, школы і ўсёй сістэмы адукацыі, калі адразу трапляюць у калектыў аднагодкаў і бавяць час разам, як то на занятках, так і па-за сценамі навучальных устаноў.
Беларускае Радыё Рацыя