У беластоцкім клубе “Гвінт” прайшла беларуская забава
У беластоцкім студэнцкім клубе „Гвінт” прайшла беларуская забава. Штогод у першы дзень святаў можна тут пачуць беларускую музыку ў выкананні Падляшскіх гуртоў. Гэта ўжо традыцыя.
Сёлета на святочнай імпрэзе гралі гурты „Добрыя грайкі” і калектыў „АС”.
„Штогод на мерапрыемства прыходзіць дзясяткі людзей”, – кажа арганізатар Андрэй Грыгарук „Базыль”:
– Свае людзі, свая музыка… і гэта не сантымент, бо людзі, якія прыходзяць, мову ведаюць з маленства. І на свята ў вёсцы ў бацькі заўсёды хадзілі і калядавалі.
Андрэй Грыгарук „Базыль” запрашае ўсіх аматараў беларускай музыкі на „Маланку ў Гвінце”.
Тут Шчодры вечар пройдзе пры выступах калектываў „Гай” і „Гаойракі”.
Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя