У беластоцкім Музеі войска – выстава пра дэпартацыі ў Сібір



10-га лютага – 75-я гадавіна першай прымусовай дэпартацыі у Сібір жыхароў Усходняй Рэчыпаспалітай.

У лютым 1940 года савецкія cлужбы НКВД вывезлі ляснікоў, паліцыянтаў, вайскоўцаў, пракуратараў, суддзяў ды іншых дзяржаўных чыноўнікаў.

У гадавіну першай высылкі віцэ-прэзідэнт Беластока Роберт Юзвяк, разам з прадстаўнікамі ветэранаў ушанавалі памяць усіх ахвяраў дэпартацыі.

У мерапрыемстве ўдзельнічаў таксама старшыня галоўнага праўлення Саюза сібіракаў у Польшчы Тадэвуш Хведзь, які падкрэсліў, што трэба перадаць памяць аб гэтай трагічнай гісторыі маладому пакаленні.

 – Гэтя справы, трагедыі першай неспадзяванай дэпартацыі, якая адбывалася ў найгоршых варунках. Наша задача перадаць моладзі гістарычную праўду, каб гэта не паўтарылася ніколі ў гісторыі.

Гісторыкі ацэньваюць, што у Сібір  падчас Другой сусветнай вайны патрапіла каля 250 тысяч грамадзянаў Рэчыпаспалітай. Сібіракі працавалі перад усім на высяканні тайгі.

10-га лютага ў Музеі войска адкрываецца выстава, прысвечаная гісторыі дэпартацыі жыхараў Рэчыпаспалітай на ўсход. Пачатак у 17.

 * * *

Дакументы і старыя экспанаты людзей, якія былі ў Сібіры, можна будзе паглядзець у Музеі войска ў Беластоку. Тут адкрыецца выстава гісторыі каланізацыі Сібіры і дэпартацыі на ўсход Расіі насельніцтва Рэчыпаспалітай. Можна паглядзяць дакументы і экспанаты канца 16-га стагоддзя да часоў першай сусветнай вайны, а таксама расейскія манеты з розных часоў. Аўтары выставы хочуць паказаць Сібір, а таксама гісторыі даследчыкаў, прадпрымальнікаў і тысячы людзей, якія шукалі там магчымасцяў на лепшае жыццё. Частка выставы прысвечаная таксама беларускім бежанцам 1915 года, кажа куратар выставы Багуслаў Косэль.

– У асноўным – гэта дакументы. Ёсць там таксама розныя рэчы, напрыклад, нажніцы, якія ўзяла з сабой адна з жанчын з адной з вёсак непадалёку ад Боцек, дзякуючы гэтым нажніцам яна зарабляла грошы. Ёсць маленькая скрынка ад гарбаты, якая была скарыстаная для захавання дакументаў адной з сем’яў бежанцаў.

Адкрыццё выставы заўтра ў 17 гадзін у Музеі войска. Выстава прымеркаваная да 75-ай гадавіны высылкі саветамі ў Сібір першай часткі грамадзянаў Польшчы ў лютым 1940 года.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя