У Беластоцкім музеі вёскі з’явілася сакалярня



Беластоцкі музей вёскі стане домам для многіх відаў драпежных птушак. Сакалярня, якая паўстала ў скансене, будзе  экалагічным адукацыйным цэнтрам а таксама месцам навуковых доследаў жыцця сокалаў, ястрабаў і соваў. Як падкрэслівае дырэктар Беластоцкага музея вёскі Артур Гавел, Падляшша гэта найлепшае месца на такога тыпу праекты.

– Наш рэгіён вядомы не толькі ў нашай краіне, але і ў цэлай Еўропе. Вядомы перадусім тым, што побач маем Бібжанскія балоты. Гэта незвычайны для Еўропы рэгіён. Прыязджаюць сюды арнітолагі з розных краін.

Важным элементам праекта будзе адаптацыя маладых птушак, выгадаваных у сакалярні,  да жыцця ў дзікай прыродзе на Падляшшы. Экалагічны адукацыйны цэнтр Падляскага музея „Сакалярня” фінансаваны нарвежскімі і еўрапейскімі фондамі.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя