У беластоцкім пабе “Бэстрада” пачаліся беларускія канцэрты
Выступленнем Алега Сіўко пачаліся беларускія канцэрты ў пабе “Бэстрада” ў Беластоку.
Спявак выканаў вядомыя расейскамоўныя ды беларускамоўныя песні ва ўласным перакладзе на польскую мову.
“Спяваю, бо не магу маўчаць у такія цяжкія для сваёй роднай краіны дні,”– кажа Алег Сіўко.
– Я люблю сваю радзіму. Там прайшло маё дзяцінства. Канешне, вельмі перажываю. Падзяляю непакой з усімі нашымі беларусамі. Вельмі непакоюся за тое, што ў нас тварыцца. Дай Бог, каб у нас было ўсё нармальна. Пара ўжо памяняць гэтую ўладу. І Беларусь стане нармальнай краінай.
Канцэрты ўраджэнцаў Беларусі, якія цяпер жывуць у Беластоку, гучаць у падтрымку беларускага народа, які змагаецца за свае правы.
Беларускія канцэрты працягнуцца сёння, 21 жніўня. У 20.30 на сцэне “Бэстрады” выступіць мастак і бард Алег Кабзар.
Ганна Комінч, Беларускае Радыё Рацыя