У Беластоцкім тэатры ў Дзень выклятых жаўнераў чыталі «Аблаву»



«Аблава» – пэрформанс-чытанне п’есы пра падзеі «Аўгустоўскай аблавы» 1945 года прайшло ў Беластоцкім драматычным тэатры імя Аляксандра Венгеркі. Падзея лета 1945 года ў Аўгустоўскай пушчы ўвайшла ў гісторыю, як найбольшая аперацыя савецкіх войскаў супраць польскіх партызанаў пасля Другой сусветнай вайны. Падчас аперацыі расстралялі амаль 600 чалавек. Працаваць над гістарычнай тэмай заўсёды цікава – кажа аўтар сцэнічнага ўвасаблення п’есы на сцэне беластоцкага тэатра Конрад Шчэбёт:

Гістарычныя тэмы вельмі цяжка паказваць у тэатры. У іх нямнога тых, элементаў, якія звычайна ствараюць добрыя састаўныя часткі драмы, але па прычыне такога выкліку, гэта даволі цікавая праца. Тэма вельмі важная, бо гэта сапраўды было вялізнае злачынства, пра якое сапраўды некалькі дзясяткаў гадоў нельга было казаць. І менавіта таму трэба пра гэта казаць, бо гэта была надзвычай значная падзея.

«Аблава» — гэта тэатральная адаптацыя кнігі Адама Белауса «Смерць прыйшла ў ліпені», якая яшчэ не выйшла з друку. Перформанс-чытанне ў Беластоцкім драматычным тэатры прымеркаваны да Дня выклятых жаўнераў, які ў Польшчы адзначылі 1 сакавіка.

Поўны матэрыял слухайце ў далучаным гукавым файле:

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Беластоцкі драматычны тэатр