У беластоцкім Тыдні моды бяруць удзел беларускія мадэльеры



Беларускія мадэльеры Барбара і Кацярына Былеўскія на Eastern fasion week Беластоку. Тыдзень моды распачнецца 13 верасня і будзе доўжыцца да нядзелі.

Кажа дырэктар Дому культуры “śródmieście” Войцех Баклага

– Прэзентуем у Беластоку выдатную калекцыю, якая інспіраваная выяўленчым мастацтвам 17 – 18 стагоддзяў. Сукні выкананы з выкарыстаннем нашытых аплікацый. Калекцыя атрымала ўжо шматлікія ўзнагароды не толькі ў сваёй краіне, але і ў Польшчы. Маем добрыя водгукі ад спецыялізаваных часопісаў і адпаведных аглядальнікаў.

Наведвальнікі мерапрыемства будуць мець магчымасць пабачыць працы найлепшых польскіх і замежных мадэльераў. Акрамя беларускіх творцаў будуць зоркі украінскай моды. Супраца з партнёрамі з усходу неад’емная частка кожнага фестывалю Еastern fasion week Беластоку.

– Наша праца – папулярызваваць мадэльераў з краін Усходняга партнёрства. Паказаць мадэлі з усходу, якія яшчэ утрымліваюць адмысловы дух, творчы дух. У некаторых заходніх калекцыях прысутнічае перадусім фінансавы дух, калі стаіць мэта прадаць калекцыю, каб яна была найбольш камерцыйнай. А тут мы яшчэ можам пабачыць праявы мастацтва.

Цягам трох дзён запланавана некалькі дзясяткаў паказаў моды. Арганізатары звяртаюць увагу на тое, што мода не мае межаў, таму удзел у паказах возьмуць таксама мадэлі і мадэлькі 45+. Бясплатныя запрашэнні ад панядзелку можна будзе атрымаць у доме культуры “śródmieście”.

Мілана Вераснёва, Беларускае Радыё Рацыя