У Беластоку адзначылі 50-годдзе філфаку



  1. Выкладчыкі, выпускнікі і цяперашнія студэнты сустрэліся на філалагічным факультэце Беластоцкага ўніверсітэта. Тут адбылася ўрачыстасць, прысвечаная  пяцідзесяцігоддзю філалагічнага асяроддзя ў Беластоку. У 1968 годзе ў сталіцы Падляшша ўзнікла Вышэйшая настаўніцкая школа, якая пазней пераўтварылася ў філалагічны факультэт. У рамках факультэта дзейнічае таксама кафедра беларускай філалогіі. Апошнім часам няма зацікаўлення з боку моладзі паступаць на беларускую філалогію, аднак кафедра надалей дзейнічае, кажа дэкан філалагічнага факультэта Яраслаў Лавскі:

– Было б нейкім дзіўным парадоксам, калі б факультэт з тымі ж праблемамі развіваўся ў Варшаве, а не было іх у Беластоку. Самі даследчыкі зараз мусяць нанова перагледзець кірункі і мэты даследаванняў, праблемы, якія ў будучым мусім вырашаць, а таксама набор новых маладых кадраў, якія будуць адпавядаць даследчым задачам 21 стагоддзя.

З нагоды юбілею адбылася таксама прэзентацыя кніжкі размоваў з асобамі, звязанымі з беластоцкай філалогіяй. Выпускнік паланістыкі Дамінік Салавей паразмаўляў між іншым з прафесарам Янам Чыквіным.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота poranny.pl