У Беластоку пройдзе UP TO DATE Festival



Амаль 40 выканаўцаў, чатыры сцэны і два дні добрай музыкі. Ужо ў наступныя выхадныя пачынаецца адзін з самых арыгінальных у Польшчы  і самы вялікі рэп-тэхна фестываль на ўсход ад Віслы – UP TO DATE. Адна з навінак сёлетняга фестывалю – бясплатны ўваход для меламанаў, старэйшых за 50 гадоў. Хочам пераадолець стэрэатып тэхна і рэп культуры як з’явы толькі для маладых, кажа дырэктрар фестывалю Енджэй Дондзіла.

– Запрашаем бясплатна наведаць фестываль асобаў, якім больш за 50. Калі хтосьці выглядае замолада, просім мець пры сабе дакумент.

UP TO DATE Festival вядомы таксама на ўсход ад Падляшша. Сёлета на канцэртах з’явяцца меламаны з Літвы і Беларусі.

– Прамуем нашае мерапрыемства і за мяжой. Спадзяёмся, што прыедзе каля 200 чалавек з Літвы і Беларусі. Думаю, што гэта выдатны вынік.

UP TO DATE Festival пройдзе 23 і 24 верасня на гарадскім стадыёне, у Падляшскай оперы і ў Aula Magna Палаца Браніцкіх. Выступяць між іншым Pezet, Łona, Webber, VSCHOOD ды эстонская рэп-зорка Tommy Cash.

Лукаш Леанюк, Беларускае Радыё Рацыя, Беласток

Фота uptodate.pl