У Белавежскай пушчы працягваецца вывучэнне гідралагічнага рэжыму



Вывучэнне гідралагічнага рэжыму працягваецца ў Белавежскай пушчы. Але сёлета не прадугледжана супраца ў афлайне польскага і беларускага бакоў. Такі час хучэй выкарыстоўваецца на больш дасканалае даследаванне аб’ектаў, — распавёў прадстаўнік Франкфурцкага заалагічнага таварыства і грамадскай арганізацыі “Ахова птушак Бацькаўчшыны” Віктар Фенчук:

– Белавежская пушча — гэта трансгранічны лясны масіў, і ў Польшчы, і ў Беларусі створаныя нацыянальныя паркі, якія ахоўваюць найбольш каштоўныя часткі гэтага леса. І польскія, і белавежскія лясы — гэта аб’екты сусветнай спадчыны. На нацыянальным роўні – гэта самыя высокія ступені аховы і самы высокі міжнародны статус.

 

2020 год павінен быў стаць першым, калі працы па гідралагічным рэжыме былі б скаардынаваныя з беларускага і польскага бакоў. Але з прычыны пандэміі ўся актыўнасць папярэдне перанесеная на наступны год.

Цалкам матэрыял у далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tvojarabota.pl