У Белавежы дзеці працягваюць вывучаць беларускую мову
У Комплексе школ у Белавежы ўжо чарговы год дзеткі вувучаюць беларускую мову. Заняткі праходзяць у пачатковай школе ды гімназіі.
“Сёлета вывучаць беларускую мову падалі заяўкі сорак пяць вучняў”, – кажа настаўніца беларускай мовы Ангеліна Масальская:
– У гэтым годзе колькасць вучняў павялічылася. Школа невялікая, як на колькасць вучняў у школе, то на беларускую мову многа прыходзіць дзяцей. Кожны клас мае заняткі на беларускай мове, дзеці і старэйшая моладзь вывучаюць беларускую мову па тры гадзіны на тыдзень.
Белавежскія вучні праяўляюць вялікую цікавасць да роднай мовы і культуры і нават заснавалі дзіцячы калектыў “Сунічкі”.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара
