У Белавежы пачаўся Фестываль казак



Падляшша пераўтворыцца ў Казачную краіну: у Белавежы стартаваў Фестываль казак, які ўжо чацвёрты раз ладзіць гайнаўскі Фонд “Яны гэта Мы”. Сёлетні фестываль мае ўжо міжнародны характар.

Кожны, хто прыме ў ім ўдзел, знойдзе для сябе штосьці цікавае,  – кажа арганізатарка фэсту, старшыня Фонду «Яны гэта Мы» Наталля Герасімюк:

– Адмыслова да нашага фестывалю моладзь з дзіцячага дому рыхтуе спектакль. Таксама ствараецца новая калекцыя моды, якую прывязе студыя моды “Папараць-кветка”, прыедуць акцёры з Беларусі. І яшчэ навінка – сёлета запрасілі мы дзяўчыну з Берасця, якая малюе пяском казкі. І яна адмыслова на наш фестываль рыхтуе казку на трох мовах: па-беларуску, па-польску і па-расейску.

Чацвёрты Міжнародны фестываль казак пачаўся сёння а 15-тай гадзіне ў Белавежскім Цэнтры культуры.

Анна Шайкоўская, Беларускае Радыё Рацыя