У Белавежы прайшло “Рознагалоссе”
Пяты год запар у белавежскім амфітэатры прайшла сустрэча з беларускай песняй, мовай, культурай у рамках мерапрыемства “Рознагалоссе – цыкл музычных прэзентацый беларускай меншасці”. Публіка пачула два калектывы з Чыжоў – “Чыжавян” і “Верасы”, белавежскі “Ручаёк” ды беластоцкі “Лайланд”. Кажа арганізатар Марэк Зубрыцкі:
– Папулярызуем беларускую культуру. Гэта трэці канцэрт з чатырох, запланаваных на 2017 год. Вядома, гэта нашыя лакальныя імпрэзы. Таму публіка такая: крыху турыстаў, крыху нашай мясцовай публікі. Але я як арганізатар вельмі задаволены, што ўсё так выглядае.
[Not a valid template]
Апошні, чацвёрты, канцэрт у рамках сёлетняга “Рознагалосся” пройдзе ў Белавежы 1 верасня. Галоўным арганізатарам “Рознагалосся” выступаюць Таварыства сяброў Белавежы ды Белавежскі асяродак культуры.
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара