У Белавежы праходзіць XVI „Пэрэточэ”



У Белавежы праходзяць XVI Белавежскія мастацкія інтэграцыі „Пэрэточэ”. Жыхары ды турысты маглі пазнаёміцца з культурамі рэгіёна Белавежскай пушчы, якія тут жылі і жывуць дагэтуль. Сярод шасці выступоўцаў, трое прадстаўлялі культуру беларусаў, як Падляшша, так і Беларусі.

„Мы прадставілі шырокую праграму”, – кажа Мікіта Рубацкі з калектыва „Церніца” (Беларусь):

– Беларускія народныя песні і не толькі, таксама аўтарскія творы. Са многімі знакамітымі беларускімі аўтарамі калектыў вядзе вялікую працу. Чамусьці на жаль усё ж такі за мяжой, нават у Польшчы, беларуская культура цэніцца намнога больш, чым у роднай краіне. Тое, што мы робім, спяваем, гэта ідзе ад сэрца.

Галоўны арганізатар мерапрыемства, Фонд „Царкоўная музыка” ў Гайнаўцы, запрашае 28 ліпеня, на апошні дзень фестывалю. Выступяць калектывы з Польшчы, Беларусі, Украіны ды Адыгеі.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя