У Белавежы пройдзе фестываль “Пэрэточэ 2021”
Фонд “Царкоўная музыка” ў Гайнаўцы ў супрацы з Белавежскім цэнтрам культуры запрашае на ХІХ Міжнародны фестываль Белавежскія мастацкія інтэграцыі “Пэрэточэ 2021”.
Калектывы, якія выступяць на фестывалі, прэзентуюць польскую, беларускую, габрэйскую, літоўскую, расейскую і ўкраінскую культуры.
Сярод іншых выступяць: фальклорны калектыў “Ручаёк” з Белавежы, капэла “Мёд на сэрцы” з Ломжы, калектыў беларускай песні „Маланка” з Бельска-Падляшскага, габрэйскі калектыў песні і танца з Вільні “Fajer Lech” ды іншыя.
Мерапрыемства пачнецца 31 ліпеня а 18-й гадзіне ў амфітэатры ў Белавежы.
1 жніўня працяг фестывалю ў Белавежы а 18-й гадзіне.
У Бельску-Падляшскім, Нараўцы і Навасадах – а 15-й гадзіне.
Беларускае Радыё Рацыя