У Белавежы вучыліся выконваць вырабы з лямца
Гэтаму былі прысвечаныя майстар-класы, якія адбыліся ў Прыродазнаўча-лясным музеі.
Сакрэты ды тэхніку збівання перадавала ўдзельнікам майстар Дарота Сульжык:
– Фільцаванне мае два этапы: спачатку трэба падабраць колеры, матэрыялы, прыдумаць кампазіцыю – гэта мастацкая частка працы. Калі я ўжо маю раскладзены на стале матэрыял, я пачынаю працэс фільцавання – мочым матэрыял вадой з мылам, доўга прэсуем, скручваем – гэта фізічная частка працы.
Ствараць рэчы з лямца – цяжкая праца, але эфект тым болей задавальняе, дадае Дарота Сульжык. А да 13-га лютага ў Прыродазнаўча-лясным музеі можна таксама пабачыць выставу «Усе колеры фільца», дзе знаходзяцца прадметы, выкананыя Даротай Сульжык.
[Not a valid template]
Мацей Рацінеўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара