У Белгародскай вобласці прайшла царкоўная служба з абразом Сталіна
На Прохараўскім полі ў Белгародскай вобласці прайшла царкоўная служба з абразом „Маці Божая Дзяржаўная», на якой намаляваны Іосіф Сталін ў асяроддзі савецкіх маршалаў.
Як паведаміла газета «Заўтра», набажэнства здзейсніў Афонскі іераманах Афінагена.
Абраз зроблены рыбінскімі іканапісцамі па замове Ізборскага клуба.
Фота zavtra.ru
