У Бельскім беларускім ліцэі адсвяткавалі „стаднёўку”
Вучні апошніх класаў ІІ Агульнаадукацыйнага ліцэя з беларускай мовай навучання імя Браніслава Тарашкевіча ў Бельску Падляшскім адсвяткавалі „стаднёўку” – баль, які традыцыйна ладзіцца ў Польшчы за сто дзён да экзаменаў на атэстат сталасці.
Моладзь паводле школьнай традыцыі наладзіла стаднёўку ў школе. Мерапрыемства пачалося з паланэза. У белліцэі танчылі таксама беларускую польку. Кажуць вучні:
– Гэта вельмі важны вечар у нашым жыцці, калі мы можам пагуляць. Чакаем найважнейшую падзею – матуру, да якой засталося сто дзён.
– Я вельмі перажывала, бо танчыла паланэз, быў моцны стрэс. Гэта першы бал у маім жыцці.
– Мы развучылі беларускую польку, каб станчыць на стаднёўцы.
Пасля афіцыйнай часткі вучні, настаўнікі ды запрошаныя госці працягнулі мерапрыемства ў спартовай зале, якую вучні самастойна ўпрыгожвалі некалькі дзён.
Экзамены на атэстат сталасці пройдуць з 4 па 26 траўня.
[Not a valid template]
Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя