У Бельскім ліцэі прайшла алімпіяда па беларускай мове



У памяшканні беларускага ліцэя ў Бельску Падляшскім прайшоў асноўны этап алімпіяды па беларускай мове.

DSC_8526

Апрача граматычнага тэсту дваццаць удзельнікаў павінны былі напісаць сачыненне на адну з тэмаў: “Адлюстраванне сталінскіх лагераў у “Споведзі” Ларысы Геніюш” ды “Паэзія Ларысы Геніюш, як барацьба са сталінскай сістэмай” і “Інтымная лірыка белавежцаў”.

Кажуць удзельнікі алімпіяды:

– Для мяне была лёгкая таму, што я ведала многа твораў „белавежцаў”.

– Я напачатку напісаў агулам пра жыццё Ларысы Геніюш, а ў асноўнай частцы працы пісаў пра тое, як выглядала лагернае жыццё.

– Калі рыхтаваўся да алімпіяды, то чытаў вельмі многа твораў „белавежцаў” – лірыкі, вершаў. Матыў інтымнай лірыкі, які выкарыстоўваюць „белавежцы”, мне вельмі спадабаўся.

Прайшла таксама вусная частка алімпіяды. Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Кафедра беларусістыкі Варшаўскага ўніверсітэта.

[Not a valid template]

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара