У Бельску адкрылася беларуская бібліятэка



У Бельскім Доме культуры адкрылася бібліятэка з беларускімі выданнямі.

„Вырашылі пашырыць доступ да беларускай культуры з літаратурнага боку”, – кажа дырэктар Бельскага Дома культуры Малгажата Біль-Ярузельска:

– Стараемся, каб усе, хто зацікаўленыя культурай Беларусі, мелі да яе як найшырэйшы доступ. Вельмі дапамог Культурны цэнтр Беларусі, які ахвотна падтрымаў гэтую ініцыятыву. Мы атрымалі амаль 300 кніг – гэта вельмі розныя публікацыі – слоўнікі і альбомы, белетрыстыка для дарослых і дзяцей, а таксама гістарычныя кнігі ды часопісы.

Часопісамі са збораў бібліятэкі можна карыстацца ў холе Бельскага Дома культуры. Кніжныя выданні можна будзе пазычаць у аўторак з 16.00 да 18.00 і ў пятніцу з 10.00 да 12.00.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя